У новым амплуа
У бурным музычным жыцці Мінска, дзе, што ні дзень - трапляе якая-небудзь падзея, наўрад ці можна асабліва здзівіць публіку. Аднак аматары класічнай музыкі, якія пабылі на канцэрце Акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам дырыжора Міхаіла Снітко, былі прыемна ўражаныя саліднай праграмай канцэрта і добрым выкананнем.
Што гучала? Уверцюра да оперы "Сіла лёсу" ,Д. Вердзі, Канцэрт Мендэльсона для скрыпкі з аркестрам мі мінор (опус 64), а "цэнтрам" праграмы, безумоўна, была Пятая сімфонія П. Чайкоўскага. У час напісання сімфоніі (1.888 г.) Чайкоўскага хвалявалі праблемы чалавечага быцця, этыкі, філасофскага асэнсавання жыцця. Паглыбленне трагiчнай тэмы з "рокам", паглыбленне прынцыпу псіхалагічнага ўвасаблення, Канфлікту — такія асноўныя рысы гэтага твора. Аб'ядноўвае яго вобразны свет тэма ўступу, якая, відазмяняючыся, трансфармуючыся, праходзіць праз усю сімфонію. Узрушыла сваёй музычнай выразнасцю Апсіапіе, дзе адчуваецца велічны размах і разам з тым — трагізм, глыбокая чалавечая драма. Ды і побытавыя I формы (вальс, марш) малююць у сімфоніі, не жанравыя, а псіхалагічныя вобразы. Вальс — нібы "разрадка” ў драматычным дзеянні, аднак і тут прысутнічае "рок", які азмрочвае светлыя вобразы. Толькі ў фінале трагічнае I тэма "року" ператвараецца ў гераічны, трыумфальны вобраз, увасабляючы перамогу чалавека над варожымі яму сіламі, выяўленне мужнасці духу, волю да жыцця.
Опера Д. Вердзі "Сіла лёсу" маё незвычайную гісторыю. У 1861 годзе кампазітар атрымаў прапанову напісаць оперу для Расіі. Шукаючы сюжэт ён спыніўся на п'есе "Дон Альвара, або Сіла лёсу" іспанскага пісьменніка-рамантыка дона Анхеле Перэс дэ Сааведра. П'еса накіравана супраць прыгнятання іспанцамі народаў Паўднёвай Амерыкі. I опера, за выключэннем народных сцэн, прасякнута змрочным каларытам, "рамантыкай жахаў", у выніку фатальнага развіцця сюжэта ўсе героі да фінала гінуць. Ва уверцюры да оперы ўражваюць яркі меладызм, псіхалагізм вобразаў ды іх кантрасты, што добра выявіў дырыжор.
Канцэрт Ф. Мендэльсона для скрыпкі з аркестрам надзвычай папулярны як сярод выканаўцаў, так і сярод слўхачоў, Кампазітар праявіў тут лёпшыя рысы свайго таленту: рэдкасны мёладычны дар, пранікнёнасць, тонкі лірызм, вытанчанасць аркестроўкі, гармонію класічнага і рамантычнага. Гэта — гімн жыццю! Душэўныя жыццярадасныя парыванні кампазітара нібы перадаліся выканаўцы Канцэрта лаўрэату міжнароднага конкурсу Лідзіі Дабржынец. Маладосць, эмацыянальнасць, радаснае ўспрыманне рэчаіснасці, аптымізм, шчырасць, непасрэднасць скрыпачкі ўзрушылі залу. Адкуль у гэтай кволай, юнай дзяўчынкі столькі ўнутранай сілы духу, чалавечых страсцей? Чамусьці прыгадаліся словы Г. Нейгауза: "Мармуровая статуя можа быць зроблена толькі з мармуру, а не з гліны ці гіпсу". Так! Тут было ўсё сапраўднае, нічога штучнага. Выканаўца паказала думку, пачуццё, выдатную тэхніку, прыгожы цудоўны гук, глыбокае пранікненне ў задуму аўтара.
Шмат добрых слоў хочацца сказаць на адрас галоўнага "віноўніка ўрачыстасці'' дырыжора М. Снітко. Ен мае вялікі выка-наўчы вопыт: доўгі час працаваў мастацкім, кіраўнІком і галоўным дырыжорам Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі. А ў гэтым канцэрце выступіў у новым для сябе амплуа — у якасці дырыжора сімфанічнага аркестра, выявіўшы вялікі дырыжорскі талент. Сярод многіх, станоўчых якасцей неабходна адзначыць выдатнае "веданне", партытуры, тэарэтычную падрыхтаванасць, дырыжорскі тэмперамент, мяккі, "напеўны" дырыжорскі жэст, пранікненне ў задуму кампазітара, непасрэднае, шчырае ўспрыманне Музыкі, бязмежную захопленасць дырыжорскай справай.
Міхаілу Снітко ўласціва паэтычная адухоўленасць, а таксама адчуванне дынамічных кантрастаў — ад затоенага піянісіма да магутнага фортэ. Асабліва спадабалася мне выкананне пятай сімфоніі П. Чайкоўскага Відавочна, што музыканту яна блізкая і зразумелая: у дырыжыраванні адчувалася поўная свабода, разняволенасць, яснасць фразіроўкі, адчуванне формы.
Не магу не выказаць і сваё захапленне аркестрам, адметным сваімі спрактыкаванымі высокапрафесійнымі музыкантамі, якія валодаюць сапраўднай выканаўчай культурай і майстэрствам. Вялікі выканаўчы вопыт памагае артыстам аркестра выходзіць з любых "экстрэмальных" сітуацый і пераадольваць любыя тэхнічныя цяжкасці. Застаецца толькі сказаць: выдатны канцэрт!
Аляксей КАГАДЗЕЕЎ, народны артыст Беларусі. Лiтаратура i мастацтва. Мiнск.
|